Добрых спраў шмат не бывае!
Менавіта гэтым прынцыпам кіруецца каманда "Мікра Лізінг", пашыраючы круг сваіх падапечных.
Гэтай восенню мы пасябравалі з Цэнтрам карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі "Веда" ў Брэсце.
Выхаванцы цэнтра - "дзеці сонца". Цэнтр "Веда" - другі дом для іх. Тут яны праводзяць шмат часу, займаюцца па спецыяльных праграмах і заводзяць першых сяброў.
Атмасфера хатняй утульнасці і камфорт у карэкцыйным цэнтры як ніколі важныя. Кампанія «Мікра Лізінг» закупіла для дзяцей цацкі, а таксама перадала арганізацыі будаўнічыя і аздобныя матэрыялы для рамонту памяшкання.
Не заставайцеся збоку - рабіце добрыя справы разам з намі!